Літоўскі вясковец падзяліўся ўражаннямі ад Беларусі


Як рэагуе паляк з Віленшчыны на прапанову пагаварыць з беларусамі па-расейску? Паслухайце размову з абаяльнаю сям’ёй з вёскі Нарвойшы каля Вільні, ад якой на душы робіцца цяплей.

Героі новага выдання «Мова нанова» – сям’я Петрулевічаў, якія жывуць на Віленшчыне. Іхная хата памятае яшчэ прадзеда, гаспадара пана Юзэфа. Праўда, у той далёкі час яна выглядала зусім інакш.

У Нарвойшах і ў ваколіцах пануе «простая» мова. Самі можаце ацаніць, наколькі яна падобная да беларускае. Але чаму простая мова? Чаму не літоўская? Чаму не польская, хаця Петрулевічы адчуваюць сябе палякамі?

Спадарства Петрулевічы распавялі і пра сваё жыццё. Напрыклад, як пан Юзэф заашчадзіў 3000 еўраў на будоўлі хаты для дачкі і чаму ягоная жонка, пані Марыя, змяніла ажно тры прафесіі.

Дарэчы, «Мова нанова» мае скарб для пурыстаў: мы даведаліся, як па-беларуску можна назваць мансарду.

У граматычнай частцы падкажам, як перастаць блытаць «снежань» і «студзень» ды нарэшце запомніць беларускія назвы месяцаў.

Гаспадар – рус. хозяин

Панаваць – рус. господствовать

Мець на ўвазе – рус. иметь в виду

Тутэйшы – рус. здешний

Заўважаць – рус. замечать

Падобны да… – рус. похожий на…

Лічыцца – рус. считаться

Адрознівацца – рус. отличаться

Кіроўца – рус. водитель

Тэраз = цяпер

Рабіць = працаваць

Даўнейшая = ранейшая, даўняя

Аканіцы – рус. ставни

Бабця = бабуля

Летась = у мінулым годзе

У побыце – рус. в быту

Установа – рус. учреждение

Успрымаць – рус. воспринимать

Адумысна = наўмысля, наўмысна – рус. умышленно

Лазня – рус. баня

Наймаць – рус. нанимать

Заашчадзіць = зэканоміць

Паверх – рус. этаж

Салькі = мансарда

Паддашак – рус. чердак

Спрытны – рус. проворный

Студня = калодзеж

Паспытаць – рус. попробовать

Смачны – рус. вкусный

Крыніца – рус. источник

Спаткацца – рус. встретиться

Адукацыйную праграму «Мова нанова» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: tops.gpk.gov.by