Да чаго можа давесці крызіс у дробным бізнесе?


На дыктатуру патрэбна шмат грошаў, і ўрад Аляксандра Лукашэнкі пачынае шукаць іх у нашых кішэнях.

У «Размове» Святланы Калінкінай кіраўнік рэспубліканскага аб’яднання прадпрымальнікаў «Перспектыва» Анатоль Шумчанка прызнае – калі ўлады перасталі чуць народ, то не варта спадзявацца, што атрымаецца ім кіраваць. У сферы бізнесу гэта асабліва заўважна.

«Калі ўлады думаюць, то зараз яны павысяць падаткі і нешта там збяруць, то нічога яны не збяруць. Ніхто ім нічога не дасць, бо ўжо няма чаго даваць. І няма з чаго плаціць», – выказаўся Анатоль Шумчанка.

Прадпрымальнік зазначыў, што мала падняць падаткі, іх трэба яшчэ сабраць. А плаціць людзям няма з чаго.

Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:

А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.

Калаж з фота: belsat.eu, president.gov.by, realt.by