Лукашэнка абламаўся. Усё больш беларусаў пераходзяць на родную мову


«Быць беларусам крута!» – увесь свет зразумеў гэта ў 2020 годзе. А галоўнае – гэта зразумелі самі беларусы. Чым жа крута? Як можа дапамагчы родная мова, калі гадамі дыктатура Лукашэнкі старалася знішчыць самаідэнтыфікацыю беларусаў? Аказваецца – вельмі нават можа.

У новым выпуску «Трэба пагаварыць» вядоўца Марыя Грыц распавяла пра беларусаў, якія ў судзе запатрабавалі перакладчыка на родную мову – і выйгралі працэс! Псіхалагіня Віялета Пашына патлумачыла, як усведамленне сябе беларусам дапамагае ў катастрофах, як дапамагае знайсці сваіх – такіх жа крутых беларусаў.

Праваабаронца Ігар Случак распавёў, што нягледзячы на рэпрэсіі, вытворцы ўсё ахвотней маркіруюць свае тавары па-беларуску, і ўсё больш адказаў на беларускай мове ён атрымлівае на свае звароты ў дзяржструктуры.

Трэба пагаварыць
«Мой выбар – Радзіма». Павел Латушка пра прыватнае жыццё і барацьбу за Беларусь
2023.04.23 12:00

Калі ў вас няма беларускамоўнага асяроддзя, і вам проста няма з кім пагаварыць па-беларуску – дапамогуць анлайн-курсы «Мова нанова». Алег, арганізатар такіх курсаў у Рызе распавядае, што ў іх нават латышы прыходзяць вучыць беларускую мову, а рускамоўныя беларусы ўжо на трэцім занятку паціху ўводзяць у абарот родныя словы.

Калі вы хочаце пагаварыць з Марыяй Грыц асабіста і абмеркаваць з ёй вашую сітуацыю, калі вам патрэбная дапамога псіхолага і вы не ведаеце куды звяртацца, калі вам неабходна, каб вас проста выслухалі – напішыце праекту «Трэба пагаварыць». Для беларусаў у нас ёсць бяспечная сувязь – гэта сайт mariahelp.pl бясплатная ананімная анлайн-дапамога беларусам у крызіснай сітуацыі. Усё, што вы напішаце нам праз гэтую форму – атрымае толькі Марыя і адгукнецца, дапаможа. На вашай прыладзе слядоў гэтага кантакту не застанецца.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» па серадах на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.