Беларускі самавук з вёскі зрабіўся арганістам у Варшаве


Арганіст беларускай каталіцкай супольнасці ў Варшаве Лявон Маліноўскі распавёў «Мове нанова», як ён самастойна навучыўся граць на аргане і адкуль узялося ягонае захапленне беларускаю моваю.

Лявон Маліноўскі не мае фармальнай адукацыі арганіста. Як ён асвоіў гэткі складаны інструмент? Якім чынам дзве паездкі ў Менск выклікалі захапленне беларускаю культураю і моваю?

Пра гэта Лявон распавёў у нашай праграме. Мы таксама запісалі Лявонаў спеў пад акампанемент аргана падчас набажэнства.

Калі будзеце ў Варшаве, завітайце ў касцёл Святога Аляксандра на плошчы Трох крыжоў – паслухайце арган і хор.

У граматычнай частцы распавядзем пра адметныя беларускія словы, ад якіх можа паходзіць вашае прозвішча, а таксама пакажам камічныя сітуацыі, калі ўкраінец і беларус могуць няправільна зразумець адзін аднаго.

Супольнасць – рус. сообщество

Аматар – рус. любитель

Прыхільнік – рус. поклонник

Выхоўвацца – рус. воспитываться

Стаўленне – рус. отношение

Абыякавы = раўнадушны

Уразіць – рус. потрясти

Уважліва – рус. внимательно

Сачыць – рус. следить

Вымаўленне – рус. произношение

Імша = служба ў храме

Велічна – рус. величественно

Пераконваць – рус. убеждать

Занурыцца – рус. погрузиться

Цудоўны свет – рус. чудесный мир

Знарок = намерана

Пазычыць – рус. одолжить

Вымярэнне – рус. измерение

Гонар – рус. честь

Паглыбляць веды – рус. углублять знания

Адрозненне – рус. отличие

Набажэнства – рус. богослужение

Дакладны – рус. точный

Змест – рус. содержание

Пасаваць = падыходзіць

Ахвяра – рус. жертва

Якім чынам = якім спосабам

Асяродак – рус. окружение, среда

Варта адчуваць – рус. следует чувствовать

Божая ласка – рус. Божья милость

Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Калаж з фота: swaleksander.pl