Беларуская мова можа выклікаць такі перапалох сярод расейцаў, як выбух бомбы. Гэта ведае Вячаслаў, які валодае 20 мовамі, у тым ліку беларускаю. Праз яе ён перажыў розныя прыгоды, пра якія распавёў праграме «Мова нанова».
Вячаслаў Чэрнеў – паліглот і філолаг. Сярод моваў, на якіх ён можа падтрымаць гутарку, – балгарская, казахская, нямецкая, дацкая, беларуская, французская, крымскататарская, сербская, узбекская і азербайджанская!
Нарадзіўся Вячаслаў у Арэнбургу. Калі зацікавіўся беларускай моваю, то адкрыў, што мае продкаў, якія паходзяць з земляў Вялікага Княства Літоўскага. З таго часу ягонае захапленне беларушчынаю толькі ўзмацнялася.
Прыгоды Вячаслава пачаліся з першай размовы па-беларуску. Адбылася яна, як ні дзіўна, у Турцыі. З таго часу ён прынцыпова гаворыць з беларусамі па-беларуску. І праз гэта часам трапляе ў розныя гісторыі.
Што было першым штуршком да беларускай мовы? Як Вячаслаў вызначыў, што ягоныя продкі жылі ў ВКЛ? Якое месца займае беларуская мова ў ягоным жыцці? Як расейцы рэагуюць на размову па-беларуску? З якімі мовамі яны блытаюць беларускую? Што найбольш здзівіла Вячаслава ў беларусах?
У граматычнай частцы распавядзем пра адметныя беларускія словы, напрыклад, як па-беларуску называюцца пальцы на назе.
Паходзіць – рус. происходить
Шматмоўнае асяроддзе – рус. многоязычное окружение
З татавага боку – рус. с отцовской стороны
Укосны – рус. косвенный
Гаворка – рус. наречие
Праз век – рус. из-за возраста
Рыса – рус. черта
Мае быць – рус. должен быть
Спатканне = сустрэча – рус. встреча
Зазірнуць – рус. заглянуть
Пачуццё – рус. чувство
Ставіцца – рус. относиться
Чымся = чым
Самагубства – рус. самоубийство
Павага = пашана – рус. уважение
Падарожжа – рус. путешествие
Канапа – рус. диван
Пагатоў = тым больш
Дзіўна – рус. странно
Пераважна – рус. преимущество
Кірунак = напрамак – рус. направление
Найбуйнейшы = самы вялікі
Уразіць – рус. впечатлить
Прыдацца = спатрэбіцца – рус. пригодиться
Невідушчы – рус. незрячий
Крый Божа! – рус. Не дай Бог!
Слушна = рэзонна
Пазбавіць – рус. лишить
Скарб – рус. сокровище
Пункт гледжання – рус. точка зрения
Сродак – рус. средство
Светапогляд – рус. мировоззрение
Шануйма = давайце шанаваць – рус. давайте уважать
Зашкодзіць – рус. помешать
Натхненне – рус. вдохновение
Плён – рус. результат
Адукацыйную праграму «Мова Нанова» глядзіце кожную нядзелю а 20:20 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.
Калаж з фота: commons.wikimedia.org