Спявачка Кацярына Ваданосава змагаецца з анкалагічнаю хваробай і змяняе жыццё да лепшага пры дапамозе адзення. Як гэта адбываецца і што за Школу традыцыйнага строю яна заснавала? Глядзіце новае выданне праграмы «Беларус беларусу».
«Пасля анкалогіі я прыйшла да таго, што ў жыцці варта займацца тымі справамі, якія прыносяць сапраўдную радасць, таму што гэтага жыцця не так ужо і шмат», – адзначыла Кацярына Ваданосава.
Нашая гераіня вымушаная змагацца з хваробай і знаходзіць час на праекты, у якіх бачыць спосаб занатаваць сваё імя ў памяці іншых людзей. І ў тым ліку пры дапамозе гледачоў праграмы «Беларус беларусу» Кацярына заснавала Школу традыцыйнага строю ў Беластоку. Цяпер яе наведваюць 33 чалавекі, і ў вас ёсць шанец далучыцца да іх.
Нядаўна Кацярына Ваданосава разам з мастачкай Аляксандраю Канафальскаю ладзіла выступ у Вроцлаве і не збіраецца спыняцца, заклікае заўсёды прыслухоўвацца да сябе, разлічваць уласныя сілы і не саромецца прасіць дапамогі ў іншых.
Таксама ў новым выданні глядзіце, як пры дапамозе праграмы «Беларус беларусу» знайшлі працаўніка для беларускай кавярні ў Варшаве.
Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com
Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.
І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.
Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.