Ці варта вучыцца ў беларускіх універсітэтах сёння. Баркоўскі vs. Сідорская


Атрыманне адукацыі нават у Беларусі – гэта «меншае зло» для моладзі, бо нават ідэалагічна скажоная адукацыя не ўратуе ўлады. Лічыць Баркоўскі. Навучанне сёння ў лукашэнкаўскіх ВНУ – гэта фарс. Лічыць Сідорская. Хто з іх мае рацыю?

Навучанне ў ВНУ ў сучаснай Беларусі хутчэй пагоршыць далейшы лёс маладых людзей, чым паспрыяе яму. І гаворка не толькі пра іхныя кар’еры, дыпломы і спецыялізаваныя кампетэнцыі, якія, несумненна, будуць не вельмі якаснымі, а пра атрафію крытычнага мыслення, «прамыванне мазгоў» праз ідэалогію ды ў выніку – непазбежныя кампрамісы з рэжымам, мяркуе выкладчыца Ірына Сідорская.

«Пры тым што якасць вышэйшай адукацыі сёння крытычна нізкая, а многія выкладчыкі звольненыя з працы, атрыманне гэтай адукацыі ўсё ж такі меншае зло, чым проста сыход моладзі. Нават ідэалагічна скажоная адукацыя, як паказвае нам прыклад СССР, шмат дае для развіцця мыслення, большасць насельніцтва не можа заставацца па-за адукацыяй. Іншая рэч, як і дзе яе атрымліваць», – лічыць філосаф Павел Баркоўскі і зазначае, што роля бацькоў у развязанні гэтага пытання для ўласных дзяцей моцна ўзрасла.

Што адбываецца ў лукашэнкаўскіх ВНУ і ці варта туды ісці вучыцца? Адказы шукайце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым.

Госці праграмы – былыя выкладчыкі БДУ:

Ірына Сідорская, доктар філалагічных навук

Павел Баркоўскі, кандыдат філасофскіх навук

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.