Беларускі батальён атрымаў эксклюзіўны мінамёт


Альгерд – мінамётчык батальёну «Тэрор». Ён распавёў пра свой удзел у Еўрамайдане, кантакты з сілавікамі Лукашэнкі, хаос у першыя дні расейскага ўварвання, службу на фронце, хатніх жывёлінаў у акопах і сувенір ад Ніны Багінскай.

Батальён «Тэрор» раней уваходзіў у полк імя Кастуся Каліноўскага, але цяпер зрабіўся асобнаю часткаю.

Альгерд пераехаў ва Украіну ў 2014 годзе, пасля ўдзелу ў Майдане. З пачаткам расейскай ваеннай агрэсіі ён пайшоў добраахвотнікам ва ўкраінскае войска.

«Вораг у нас адзін, бо, як казаў вялікі сын украінскай нацыі Вячаслаў Чарнавол, ніколі не будзе вольнай Украіны без вольнай Беларусі, як і не будзе вольнай Беларусі – без вольнай Украіны», – лічыць Альгерд.

У першыя дні вайны ўкраінцы недаверліва ставіліся да беларусаў, бо расейскія войскі скарысталі Беларусь як плацдарм для нападу на Украіну. Як кажа Альгерд, яго з сябрамі пяць разоў затрымлівала ўкраінская паліцыя.

«Бо мы беларусы, бо мы шпіёны – першыя дні вайны, ніхто нічога не ведае. Усе адно аднога падазраюць, асабліва беларусаў, – згадвае Альгерд. – Чацвёра беларусаў, у вайсковай форме, з апазнавальнымі знакамі беларускімі БЧБ, яшчэ і з пашпартамі беларускімі. Зразумела, шпіёны. Ну а хто яшчэ можа ў Кіеве хадзіць з БЧБ-сцягамі? Яшчэ і ў форме – ну хто яшчэ, так?»

Але ўсё абышлося, і Альгерд трапіў ва ўкраінскае войска. Службу ён пачаў сапёрам, а потым зрабіўся мінамётчыкам.

Самыя цяжкія моманты ў ваеннай справе – гібель пабрацімаў, калі яшчэ ўчора бачыў паплечніка жывым, а сёння яго няма. Так сталася з Альгердавым сябрам Васілём Грудовікам з пазыўным Атам. «Белсат» паспеў зрабіць праграму пра яго:

Каманда праграмы «Ваяры» распытала Альгерда пра ягоную службу. Як выглядае праца мінамётчыка? Што за эксклюзіў, рэдкі чэшскі мінамёт, абслугоўвае Альгерд? Якія гадаванцы прыбіваюцца да жаўнераў? Ці падтрымлівае ваяр сувязь з бацькамі?

Калаж з фота: Батальён Кастуся Каліноўскага / Telegram