Світа Лукашэнкі пашырылася, а калегу Азаронка прыціснула штангай! Сатырычнае шоу


Нядаўнія паездкі Аляксандра Лукашэнкі па рэгіёнах папоўнілі залаты фонд ягоных выказванняў і паказалі, як сур’ёзна ён успрымае бітву за ўраджай.

Міхайсь Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі спрабавалі зразумець логіку чыноўнікаў і адшукаць рацыянальнае зерне ў іхных паводзінах.

У новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • Бацькава каханка (Монеточка «Папина любовница»)
  • Світа Аляксандра Лукашэнкі пашырылася
  • Наталля Качанава: у якім узросце варта пачынаць патрыятычнае выхаванне
  • Культ асобы Мікалая Чаргінца. Ці гатовыя чаргіняты замяніць піянераў?
  • «Гонкі па вертыкалі»
  • Хто выступіў на закрытым карпаратыве сілавікоў Гарадзеншчыны
  • Калегу Грыгорыя Азаронка прыціснула штангай
  • Пракуратура праверыць батуты
  • У Менскім заапарку хочуць зрабіць пінгвінарый
  • Праз што і як рэалізуюцца ўсе ідэі ў РБ
  • Мокрыя штаны: новы індыкатар месца ў вертыкалі ўлады
  • У Гомлі згніла 225 тонаў стабілізацыйнага фонду
  • Чат «лукашысткі» і «неверагоднай»
  • Песня пра лукавую краіну для жыцця

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; Пул Первого / telegram