Кацярына Ваданосава: «Я была блізкая да самагубства». Як пабароць дэпрэсію?


Сённяшняя гераіня «Трэба пагаварыць» Вольга Макей распавяла, як рэпрэсіі ў Беларусі і вайна адбіліся на ейнай псіхіцы: прыступы псіхозу, спроба самазабойства, дэпрэсіі.

За два гады яна пабывала ў шпіталях трох розных краінаў і мае афіцыйны псіхіятрычны дыягназ. І жыццёвую місію: гаварыць пра тое, як пачуваецца асоба з ментальным разладам, зняць стыгматызацыю, што накладае грамадства на людзей з дыягназам. Бо гэтая праблема тычыцца вялікай колькасці людзей.

«Я спужалася, што гэты цягнік едзе не ў Тбілісі, а ў Менск, у канцлагер, і што ўсе гэтыя людзі асуджаныя. І ў гэты момант я была ўпэўненая, што толькі я магу іх выратаваць», – так узгадвае Вольга прыступ вострага псіхозу.

Катастрофы апошняга часу прывялі да таго, што ментальныя разлады закранулі амаль чвэрць беларусаў! Аднак у большасці людзі з дыягназам могуць працаваць, вучыцца, выхоўваць дзяцей і быць цалкам сацыялізаванымі.

Як вызначыць, што табе або твайму сваяку патрэбная тэрміновая дапамога доктара? Куды ісці ў першую чаргу? Чаму не варта баяцца лекаў? Як гаварыць з хворым? Адказы на гэтыя пытанні – у праграме «Трэба пагаварыць».

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» штонядзелю ў эфіры «Белсату» а 20:30, на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.