У Варшаве адбыўся марш «Яе звалі Ліза» ў памяць пра згвалтаваную беларуску. Вечаровы эфір за 6 сакавіка
07.03.202401:24
Галоўныя тэмы выдання:
У Варшаве адбыўся марш «Яе звалі Ліза» ў памяць пра 25-гадовую згвалтаваную беларуску
Як праходзіць новы збор сродкаў на пахаванне Лізы? Каментуе Валярына Кустава
Як змагацца з праблемай гвалту і ў чым адрозненне падыходу да яе ў дэмакратычных і аўтарытарных грамадствах. Каментуюць Наталля Скібская і Ірына Сідорская
Палітвязні Беларусі: Сяргей Кульша
Эколагі заклікаюць узмацніць санкцыі супраць ААТ «Горадня Азот». Міністр Сяргей Алейнік кажа пра санкцыі, а таксама пра тое, што заходнія краіны паступова становяцца цвярозымі ў адносінах да Менску. Размова з Паўлам Латушкам
Беларуса, які крытыкаваў Літву, пазбавілі віду на жыхарства ў гэтай краіне. Пра новыя захады ў справе міграцыі
Навіны рэгіёнаў
Агляд матэрыялаў старонкі «Белсату»
Гарачыя падзеі ў Гаіці: бандыты на чале з былым паліцыянтам па мянушцы Барбекю кантралююць ужо 80 адсоткаў сталіцы, прэм’ер краіны збег у Пуэрта-Рыка. Сітуацыю абмяркуем з эксперткай Аленай Богуш
Навіны замежжа
Новы пратэст фермераў у Варшаве
У Стакгольме пачалося навучанне першай групы школьнікаў беларускай мове