Лукашэнка набраў у турэмшчыкі замежнікаў, якія не разумеюць беларускай мовы?


У Рэспубліцы Беларусь – дзве дзяржаўныя мовы: расейская і беларуская. Але турэмшчыкі зусім не разумеюць беларускай мовы, таму могуць ударыць вязня, калі яе чуюць, а напісаных па-беларуску лістоў і не дазваляюць адпраўляць без перакладчыка.

Мова Нанова
Беларусы прысаромілі турэмнага цэнзара, і той прапусціў ліст да палітвязня
2022.05.22 20:37

Пра гэта апавёў палітычны вязень Алег Кулеша, якога рэжым Лукашэнкі засудзіў паводле «карагоднай справы». Спярша яго трымалі ў СІЗА ў Берасці, а потым адправілі ў папраўчую калонію ў Бабруйску.

Наш госць прызнаецца: рыхтуючыся да праграмы, хацеў распавесці забаўныя і кур’ёзныя выпадкі. Пагатоў калонія, дзе ён сядзеў, адрознівалася ад іншых больш мяккім стаўленнем да беларускамоўных вязняў. Магчыма, гэта звязана з тым, што ў 2020 годзе зняволеныя пратэставалі разам з іншымі беларусамі супраць гвалту сілавікоў, якія разганялі паслявыбарчыя пратэсты.

Інтэрв’ю
Родны палітвязня. Размовы са сваякамі асобаў, якіх рэжым кінуў за краты праз погляды
2021.12.16 15:06

Спадар Алег не толькі распавёў розныя гісторыі пра зняволенне, але і прачытаў некаторыя са сваіх вершаў. Адзін з іх ягоныя сябры зразумелі як зашыфраваны ключ, што вядзе да нейкага схаванага «скарбу».

Але не ўсе гісторыі атрымаліся вясёлыя. Напрыклад, наш госць расказаў, якім чынам палітычных вязняў запісваюць у зацятыя парушальнікі, каб пазбавіць магчымасці раней выйсці на волю.

«Якая розніца, на якой мове гаварыць?» – пытанне, адказ на якое адразу робіцца зразумелым у месцах зняволення, створаных лукашыстамі. Турэмшчыкі падазраюць беларускамоўных у правакацыі. У бабруйскай калоніі нават прыдумалі тэст патэльняй, каб зразумець – сапраўды вязень беларускамоўны ці «дурыць галаву».

Hавiны
«Палітычным нельга чытаць Алексіевіч». З бібліятэкі калоніі ў Наваполацку прыбралі беларускія кнігі
2024.02.01 16:10

Спектр пакаранняў за карыстанне беларускаю моваю вельмі шырокі – ад удару ў сківіцу да адмовы прымаць лісты, напісаныя па-беларуску, бо «турэмны перакладчык захварэў». Што гэта – шчырая тупасць ці здзек? Бо нават чачэнец з РФ за чатыры месяцы загаварыў па-беларуску.

Болей пра ўмовы, у якіх трымаюць палітычных вязняў, можна даведацца ў праекце «Белсату» «зона.бел».

У граматычнай частцы Віктар Шукеловіч расказвае пра слова «лядоўня».

Шчыльна – рус. тесно

Знітаваны = звязаны

За кратамі – рус. за решеткой

Палітвязень – рус. политзаключенный

Былы – рус. бывший

Артыкул – рус. статья

Карагодная справа – рус. хороводное дело

Берасце = Брэст

Пакаранне – рус. наказание

Стаўленне = адносіны

Атачэнне = акружэнне

Вэрхал = гармідар

Качка – рус. утка

Асаблівыя ўмовы – рус. особенные условия

Рыхтаваць – рус. готовить

Выпадак – рус. случай

Хата = камера

Ператрус = вобшук

Справаздача – рус. отчет

Не пагаджацца – рус. не соглашаться

Махлярыць – рус. мухлевать

Падавацца – рус. казаться

Ужыванне – рус. употребление

Існаваць – рус. существовать

Наглядчык – рус. надзиратель

Кпіны = насмешкі

Шпіталь = лякарня, больніца, бальніца

Замаўляць = заказваць

Папера для прыбіральні = туалетная папера

Тэчка = папка

Папяровы ручнік – рус. бумажное полотенце

Асадка = ручка (для пісьма)

Урэшце – рус. наконец-то

Допыт – рус. допрос

Умоўна – рус. условно

Парушальнік – рус. нарушитель

Гузік – рус. пуговица

Пасада – рус. должность

Пакутны шлях – рус. мученический путь

Спатканне = сустрэча

Сківіца – рус. челюсть

Патэльня – рус. сковорода

Іспыт = экзамен

Выпрабаванне – рус. испытание

Сродак – рус. средство

Супрацьстаянне – рус. противостояние

Ганачак – рус. крылечко

Андарак – рус. шерстяная юбка

Шурпаты – рус. шершавый

Лушпіна – рус. кожура, скорлупа

Шлёндрацца = цягацца

Начвэрыць = нарабіць дрэннага, нашкодзіць

Неспрыяльны = нядобры, непрыхільны

Асяроддзе – рус. окружение

Радок – рус. строчка

Ліст = пісьмо

Сцяжыначка = дарожка

Падлога – рус. пол

Літаральна – рус. буквально

На вокладцы – фантастычная нашыўка, зробленая на ўзор нашывак, якія насілі габрэі ў гітлераўскіх канцлагерах.