Гісторыя ўратавання Ваўкалака, параненага ў Бахмуце


Медык палка Каліноўскага распавяла, на якім высокім узроўні стаіць медычная служба ў частцы, а таксама падзялілася надзвычайнаю гісторыяй уратавання Ваўкалака, цяжка параненага падчас абароны Бахмуту.

Гераіня новага выдання – хірург Север. Яна кіруе медычнай эвакуацыяй батальёну «Волат» палка Каліноўскага. За выканання заданняў у Севераданецку атрымала медаль «За баявыя заслугі». Мы сустракаліся з ёю ў кастрычніку.

Гэтым разам Север распавяла, як змянілася медычная служба палка Каліноўскага, што цяпер гатовая да буйных аперацыяў. Пра «самы трэш» – эвакуацыю Паўла Волата, якога не ўдалося ўратаваць. А таксама пра надзвычайны выпадак з Ваўкалакам, якога цяжка раніла ў баях за Бахмут. У нейкі момант у ваяра знік пульс, і здавалася, што ён загінуў, але ўсё скончылася добра – нашая каманда нават узяла ў яго каментар.

Таксама мы распыталі, як Север бачыць уласную будучыню пасля перамогі.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.