Лукашэнка рыхтуецца да новых закалотаў


Існуе гіпотэза, што такая вялізная колькасць палітычных вязняў у Беларусі – козыр Лукашэнкі. Праз нейкі час ён пачне кагосьці выпускаць і ўзмоцніць гэтым свае палітычныя пазіцыі. Ці варта на гэта спадзявацца? Абмяркоўваюць у ток-шоу «План: Б» вядоўцы Яўген Валошын і Кацярына Ткачэнка з гасцямі студыі: дэпутатам Еўрапарламенту ад Літвы Пятрасам Аўштравічусам, журналістам радыё «Свабода» Алегам Груздзіловічам і праваабаронцаю Вольгаю Зазулінскаю.

Рэпрэсіі Лукашэнкі ўзмацняюцца: штодня – гучнае затрыманне, гучны працэс. За ўпадабанні ў сацыяльных сетках арыштоўваюць ужо родных палітычных вязняў, дзеці застаюцца без бацькоў. Сітуацыя крытычная. Да чаго яна вядзе?

«Яны рыхтуюцца да новага 2020 года, – упэўнены былы палітвязень, журналіст радыё «Свабода» Алег Груздзіловіч. – Яны ўпэўненыя, што гэта ўсё паўторыцца, і рана ці позна народ скажа сваё слова».

На думку журналіста, рэжым працягвае рэпрэсіі, каб, па-першае, яшчэ больш расчысціць сабе плацдарм, захоплены ў 2020-м. Па-другое, гэта алгарытм існавання.

«Пасля 2010 года былі ўключаныя нейкія іншыя механізмы, больш дэмакратычныя, і на нейкі час кіравалі грамадствам не толькі праз рэпрэсіі, але і праз эканамічныя захады, праз нейкія іншыя, заігрывалі з айцішнікамі… А цяпер убачылі, што такое эканамічнае развіццё краіны непазбежна спараджае новых людзей, якія мысляць дэмакратычна, якія будуць змагацца за права людзей на сапраўдны выбар. І ўрэшце зноў будзе небяспека для рэжыму. Таму гэта ўсё знішчаецца, і пры ўладзе цяпер фактычна сілавікі, – кажа Груздзіловіч. – А гэтыя людзі ніколі не пацярпяць нейкага паслаблення, нейкай адлігі. Для іх правіла – кожны дзень мусіць быць гучнае затрыманне, гучны працэс. І мы бачым, што гэта працягваецца».

Таксама ў выданні:

  • Як катуюць у няволі?
  • Што могуць зрабіць палітыкі для вызвалення палітычных вязняў?
  • Што, калі перамога Украіны ў вайне не прывядзе да зменаў у Беларусі?
  • Пры якіх умовах могуць адбыцца перамовы рэжыму з апазіцыяй у выгнанні?

belsat.eu