У новым выданні праграмы «Вечаровы шпіль»:
- «Уваходзіць і выходзіць!» Урок турэцкага замацавалі па карку?
- Ваван сочыць за «базарам»: як «кіеўская хунта» стала «украінскім партнёрам»?
- Крамлёўскі Бунша раіцца з юрыстамі!
- Ваенкаматы праігнаравалі словы прэзідэнта!
- Забастоўка ў казарме!
- Грошай няма, але вы ваюйце!
- Сястрыца Алёнушка мабілізаванаму брату: пі з лужыны!
- Мобікі ігноруць Кадырава!
- Прадзеды ваявалі і вам завяшчалі! Вінтоўка Мосіна зноў у справе!
- Аналагаў няма: Мінабароны РФ выпрабавала ракету Бумеранг!
- Баявыя камары НАТА чакаюць зімовага абмундзіравання!
- ЗСУ ўжылі новую біялагічную зброю ў Расейскай Елані!
- У Крамлі правялі вучэнні па барацьбе з баявымі камарамі НАТА!
- Стала вядомая папярэдняя дата параду ЗСУ на Чырвонай плошчы
- Паляўнічыя апавяданні Уладзіміра Уладзіміравіча
- «Уладзімір Уладзіміравіч, што з Вашым Валгаградам?» – «Ён патануў!»
- Мітынг адмянілі, будзе заплыў?
- Хто стаіць за прарывам каналізацыі? У падазраванага знайшлі візітоўку Яраша!
- «Мёртвыя душы», новы сезон!
- Тры танкісты… у пошуку саляркі!
- Асцярожна, ваенная таямніца! Як на самой справе выкарыстоўваюць цеплавізары салдаты РФ?
- Гаспадар ПВК Вагнэра памахаў белым сцягам?
- Кухар Пуціна апрабуе рэцэпт… па змене ўлады!
- Куды знікаюць генералы? Рубрыка «Вечаровы Дон»
- Дэмілітарызацыя Украіны прытарможвае, мабілізацыя Расеі набірае абароты!
- Выстава «Некропаль»: перасоўная печ для нерухомага Ямелі!
- Баявыя шаманы Шайгу напусцілі туману!
- Несанкцыянаваны мітынг на Чырвонай плошчы напалохаў гаспадара Крамля!
Сатырычнае шоу «Вечаровы шпіль» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на нашай старонцы або на канале YouTube.
Калаж з фота: Командування Сил спеціальних операцій ЗС України / Facebook; Михаил Метцель / ТАСС / Forum; dn.gov.ua; Ihar Dorinel / Wikimedia Commons