Пасля 2020 года беларусы праз гвалт і рэпрэсіі атрымалі вельмі сур’ёзную калектыўную траўму.
Беларусы не зносяць несправядлівасці і беззаконня – такі дыягназ дае беларускаму грамадству псіхіятарка ды актывістка дыяспары ў Беластоку Кацярына Дзерман.
«Гэтае ўключэнне, здольнасць дапамагаць, жыць ідэаламі, калі радзіма для цябе каштуе болей, чым твая свабода і нават тваё жыццё, – гэта выклікае ў мяне шчырае захапленне, павагу! І гэта мне надае моц».
Аднак гэтая траўма – гэта не толькі праблема, лічыць доктарка. Нашая агульная траўма абʼяднала беларусаў, сфакусавала народ на сабе, на сваёй краіне і сваёй палітыцы.
«Я бачу супермоц нашага народу! Дзякуючы сваім пацыентам я ганаруся, што я беларуска. Для мяне іх гісторыі натхняльныя!» – кажа доктарка.
Пасля 2020 года Кацярына Дзерман дапамагла сотням беларусаў, якія ўцяклі ў Польшчу ад рэпрэсіяў.
У праграме «Трэба пагаварыць» доктарка Кацярына Дзерман дае парады, як захаваць псіхічную ўстойлівасць і сілы для барацьбы за Беларусь. На якія сімптомы трэба звярнуць увагу, як знайсці свайго псіхолага і чаму не трэба баяцца лекаў – глядзіце ў праграме.
Калаж з фота: belsat.eu і SPUTNIK / Reuters / Forum