Беларусы кінулі выклік малочцы Лукашэнкі


Юля з мужам набыла маёнтак у Браслаўскім раёне, заснавала ферму і рабіла сыры. Праз рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі 90 % іхных кліентаў пакінулі краіну. Сям’я Юліі прыняла рашэнне таксама з’ехаць. Але як гэта – перавезці за мяжу цэлую ферму?

«Мы пераехалі ў 2015 годзе з Менску ў Браслаўскі раён, набылі там дом на хутары, каб прыязджаць на выходныя ці на канікулы, але потым нас гэта ўсё зацягнула. Мы купілі парачку авечак, парачку козачак. Потым, калі з’явілася малако, трэба было нешта з гэтым зрабіць, і мы пачалі рабіць сыры», – распавядае Юлія аб тым, як распачала сырны бізнес.

Да 2020 года вытворчасць сыроў зрабілася паспяховаю, але ў выніку рэпрэсіяў у Беларусі ў 2020 годзе 90 % кліентаў з’ехалі. І Юлія з мужам прынялі няпростае рашэнне – перамясціцца ўслед за сваёй кліенцкай базай. І не толькі самым, але разам з усёй фермай – коньмі, авечкамі і козамі. Калі ж на новым месцы пад Кракавам у іх спачатку ўзнікла праблема з кормам для жывёлы, на дапамогу прыйшлі свае, беларусы, якія дапамаглі хутка сабраць грошы для набыцця неабходнага сена.

Юлія з мужам аднавіла вытворчасць сыроў, якія можна замовіць онлайн: Instagram / krapacheese. У іх сыры паводле італьянскай рэцэптуры, нават ёсць сыры з попелам.

10 % зніжкі пры выкарыстанні прома-кодаў: belarus2belarus БеларусБеларусу.

Як Юлія і ейны муж зрабіліся фермерамі і здолелі перавезці сваю справу за мяжу? Што дапамагае ім трымацца ў сённяшніх умовах, і чаму няма часу нават паглядзець навіны? Што за сыры вырабляюць беларускія фермеры, і якія ў іх планы на будучыню?

Калі вы хочаце падтрымаць нашых герояў, лістуйце нам: belarus2belarus@gmail.com

Далучайся да нашых суполак у Facebook ды Instagram.

І памятайце: беларус беларусу – любоў, падтрымка і перамога. Дзе мы разам – там і Беларусь.

Праграму «Беларус беларусу» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.