У Беларусі – новы міністр інфармацыі, а супольнасць беларускіх незалежных журналістаў рыхтуецца жыць у новай рэальнасці, дзе выкананне прафесійных абавязкаў прыроўненае да злачынства.
Вядоўца «Размовы» Святлана Калінкіна і намеснік старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Барыс Гарэцкі абмяркоўваюць, чым скончацца намаганні заканатворцаў закрыць рот незалежнай прэсе. Выглядае, што любую праўдзівую інфармацыю зноў мараць заціснуць і знішчыць. Раней не ўдалося, а як будзе сёння?
«Незразумела, як улады фактычна збіраюцца гэтую забарону [на правядзенне прамых трансляцыяў] ажыццяўляць. Любыя медыйнікі могуць весці тую ж самую трансляцыю ў Telegram. Падобна, да такога нас сціскаюць улады, і тут яны могуць нейкі ціск ажыццяўляць. Падобна, што забароняць весці стрымы на сайце, забароняць размяшчаць інфармацыю з акцый. З іншага боку, такія сайты, як «Белсат», «Свабода», «Еўрарадыё» ды іншыя выданні, зарэгістраваныя за мяжой, могуць абыходзіць гэтую забарону», – выказаўся Барыс Гарэцкі.
Падрабязней пра наступ сістэмы Аляксандра Лукашэнкі на свабоду слова – у «Размове» Святланы Калінкінай і Барыса Гарэцкага.
Адмыслова для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Фота: belsat.eu