Бацька з ГУБАЗіКу. Аперацыя пад руляй пісталета. Што рабілі анархісты ў 2020-м?


Што сын маёра ГУБАЗіКу рабіў у анархічным руху? Падрабязней у праграме «Шчыра кажучы».

Адзін з лідараў анархічнага руху ў Беларусі Вячаслаў Касінераў тлумачыць, чаму для міліцыянтаў менавіта анархісты такія небяспечныя і што анархісты рабілі ў 2020 годзе падчас пратэстаў.

«Таму што мы першыя ворагі як бы любой улады, і дыктатуры ўжо тым больш. […] Людзі ў счэпках навучыліся хадзіць, у тым ліку, дзякуючы навучальным відэа, якія рабілі анархісты. Людзі там кактэйлі Молатава мяшалі дзякуючы відэа, якое рабілі анархісты, і акцыям, якія рабілі анархісты. Толькі мае там таварышы і паплечнікі абстрэльвалі ракетніцамі суды, раскідвалі шыпы пад РАУС, каб там хаця б адна машына не даехала да гэтых дэманстрацыяў, знішчалі камеры».

Хаця ў той момант, як кажа Касінераў, беларусы вельмі моцна гэта крытыкавалі: «Навошта? Мы зараз усіх у Гаагу прывязём і будзем судзіць, нам патрэбныя запісы камераў!» Але анархісты, як высветлілася з часам, былі больш празорлівыя, бо прадчувалі, што неўзабаве гэта ўсё згорнецца і праз камеры будуць вылічаць тых, хто хадзіў на акцыі пратэсту.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Чаму Вячаслаў Касінераў пакінуў Беларусь?
  • Чаму статус «палітвязень» трэба перагледзець?
  • Чаму Касінераў мог бы навучыць сілавікоў?

belsat.eu