2 гады калоніі далі хлопцу з ментальнаю хваробаю за нібыта кінуты камень у бок сілавікоў


21-гадовага Дзмітрыя Гопту затрымалі пры канцы жніўня за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў Жлобіне. Карэспандэнты «Маю права» выправіліся да бабулі і дзядулі хлопца, у Стрэшын.

«9 жніўня, я адпрацаваў свой працоўны дзень, абслугоўваў выбары. Пасля я заехаў да іх дамоў у Лебядзёўку, – распавядае Пётр Раганцоў дзядуля Дзмітрыя. – Можа, гэта мая памылка, што я не забраў Дзіму сюды, у Стрэшын. Але я ім тады казаў, каб нікуды не хадзілі!»

Мaю прaвa
Пенсіянерку падазраюць у тэрарызме
2021.01.22 19:05

Дзмітрый Гопта мае лёгкую ступень разумовай адсталасці. Спадар Пётр вельмі хваляваўся за свайго ўнука, таму на наступны дзень зноўку завітаў да яго.

«Я адкрыў дзверы, зайшоў у Дзімаў пакой – ён спаў. Упэўніўся, што ён удома. І я быў у іх да пачатку шостай гадзіны, – прыгадвае падзеі таго жнівеньскага дня спадар Пётр. – Дык у мяне адно толькі пытанне: як ён мог 10 жніўня трапіць на тую плошчу? Як яны кажуць, на ДК металургаў.»

Мaю прaвa
«У мяне быў шок, калі я ўбачыў сваю нагу!» Сілавікі моцна скалечылі маладзёна
2020.11.06 18:35

На Дзмітрыя Гопту завялі дзве крымінальныя справы, сцвярджаючы, што ён груба парушаў грамадскі парадак і падчас мітынгу кінуў камень у бок сілавікоў (арт. 342 і 364 Крымінальнага кодэксу РБ). Да суда маладзён заставаўся пад падпіскаю аб нявыездзе. Спадар Пётр лічыць, што ягоны ўнук агаварыў сябе ў час следства.

«А сказаць ён вам можа, што ён браў і Варшаву, і Берлін. Ён плакаў. Я кажу: «Дзіма, ты сазнаўся, скажы шчыра, што ты быў? У які час ты ўцёк?» Ён мне адказвае: «Я, дзядуля, не быў!» Я пытаю: «Дык навошта ты там падпісаў?!» «А мне казалі, не падпішу – мне каюк!»

Мaю прaвa
«Не забудзем» – надпіс, які перавярнуў жыццё Максіма і Вікторыі
2021.02.05 19:05

У Стрэшын да сваіх бабулі і дзядулі Дзмітрый прыязджаў вельмі часта.

«Увесь час прыязджаў, карміў курэй, браў зерне і сыпаў ім, – кажа Ганна Раганцова, бабуля Дзмітрыя. – Ён любіць жывёлу. Ён вельмі добры, ён як прыязджае, абдыме, цалуе. Ён не мог нікому нашкодзіць або нешта кепскае зрабіць, я гэтаму не веру.

У лютым суддзя Ірына Прадун пакарала Дзмітрыя Гопту 2 гадамі калоніі агульнага рэжыму. Спадара Пятра прысуд шакаваў.

«Нітрагліцэрыну шмат п’ю. Сэрцу робіцца кепска, я яго і прымаю».

Мaю прaвa
Трымалі ў камеры, дзе па чалавеку поўзалі лічынкі: у Рэчыцы пасля пратэстаў катавалі мастака
2020.11.13 18:05

На судзе хлопец прызнаў сваю віну. Родзічы ж упэўненыя: ён гэтага злачынства не здзяйсняў. За маладзёнам патрэбны асаблівы дагляд, які немагчыма ажыццяўляць ва ўмовах калоніі.

«Як мне распавяла мая дачка, маці Дзімы, што была экспертыза, што на адзенні ні смецця, ні камянёў, ні слядоў глебы не было», – кажа бабуля Дзмітрыя, спадарыня Ганна. – Ён нават не можа выканаць заданне, што ад яго патрабуюць. Не можа да канца яго выканаць».

Мaю прaвa
Улады пужаюць беларусаў тэрактамі
2021.01.15 19:05

Былы следчы, а цяпер кіраўнік арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак лічыць, што суд пры вынясенні прыгавору не ўлічыў псіхалагічных асаблівасцяў Дзмітрыя Гопты.

«Як правіла, такіх асобаў трэба старана праводзіць праз судова-медычную экспертызу, псіхіятрычную. Таксама з матэрыялаў справы не вынікае, што ёсць відэа або фіксацыя прадстаўнікамі міліцыі, што ён што-небудзь здзейсніў».

Мaю прaвa
Дзіцячаму доктару закідаюць правапарушэнне, якога той не рабіў. Невінаватасць пацвярджаюць камеры відэаназірання
2020.09.11 20:05

У лютым Дзмітрыя Гопту прызналі палітвязнем. Неабыякавыя беларусы стварылі петыцыю з патрабаваннем ягонага вызвалення.

«Мы вось глядзелі ў інтэрнэце, там шмат людзей падтрымліваюць яго, і лісты прыходзяць. Дачка як была на спатканні з ім, то кажа, што лісты прыходзяць і з Менску. І я хачу сказаць усім людзям дзякуй, што не пакідаюць яго аднаго і падтрымліваюць яго», – казала на развітанне з карэспандэнтамі «Маю права» бабуля Дзмітрыя Гопты.

Таксама ў праграме «Маю права»:

  • Адміністрацыя віцебскага медуніверсітэту не дазволіла выдатніцы даздаць сесію
  • Юрыст Задзіночання беларускіх студэнтаў распавядае аб правах і абавязках навучэнцаў ВНУ

Праваабарончую праграму «Маю права»глядзіце кожную пятніцу а 19:05 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат Life»або ў закладцы «Праграмы»на нашай старонцы.