Пуцінскія жаўнеры атруціліся пайкамі з Беларусі! Сатырычнае шоу


Чаму Дзень міліцыі прайшоў са стратамі ў асабовым складзе? Адкуль стала вядома, што Лукашэнка выключыўся на Менскай лыжні? Як амерыканцы здабылі падрабязнасці ваеннай дактрыны РБ? Што абурыла прапагандыста ў польскім супермаркеце?

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі распавядуць пра навіны Беларусі, пакажуць тое, што засталося за кадрам журналісцкіх камераў, і патлумачаць незразумелыя месцы ў заявах першых асобаў рэжыму.

Таксама  ў новым выданні сатырычнага шоу «Хай так TV»:

  • У Гомлі пабачылі баявы дрон
  • Калі ў Барысаве такая масленіца, то які ж будзе Вялікдзень?!
  • МТЗ пачне рабіць шаўрму
  • Вярхоўны Суд скардзіцца на адсутнасць сістэмы і непрадказальнасць свету
  • Эйсмант, NEXTA і Дудзінскі зробяць супольны праект?
  • «Валодзя, ты недасведчаны», – сказаў Саша Тры Працэнты
  • Байдэн прыехаў у Кіеў, а сорамна Лукашэнку
  • Качанава: сяброўства з Зімбабвэ скончылася
  • Не толькі Мачулішчы: партызаны атруцілі пуцінскіх жаўнераў
  • РБ-коп: Коля Лукашэнка асвойвае кітайскія біятэхналогіі
  • Спецаперацыя ў Горках: камунальнікі мелі час толькі да выходных!

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: ВоенТВ Беларуси / YouTube; president.gov.by