Як грамадства цісне на жанчыну, каб тая нараджала? Падрабязней у праграме «Трэба пагаварыць»:
Лукашэнка і ягоныя чыноўнікі заяўляюць, што жанчына мусіць нараджаць. Гэта літаральна палітыка дзяржавы. І прычыны, з якіх жанчыны адмаўляюцца станавіцца маці, бессаромна ігнаруюцца. Гэта і якасць медыцыны, і ўзровень матэрыяльнага падтрымання, і палітычная сітуацыя ў краіне. Не кажучы ўжо пра тое, што ў гэтым працэсе ўдзельнічаюць і мужчыны, а да іх нібыта пытанняў і няма.І рэч не толькі ў Лукашэнку, праблема на ўзроўні простых людзей.
«Часики-то тикают», «Дал бог зайку, даст и лужайку», «Раньше бабы вообще в поле рожали».
А яшчэ гэты цэтлік «старородящая», які лепяць на жанчыну ў Беларусі ўжо літаральна пасля школы. Усё гэта – ціск і стаўленне да чалавека, як да інкубатара.
У новым выданні праграмы «Трэба пагаварыць» мы разам з актывісткай Настай Базар і псіхалагіняй Інгай Коршунавай абмеркавалі праблему ціску на жанчын і тое, як яны бачаць выйсце з гэтай сітуацыі. І як спецыялісткі, і як маці.