Лукашэнку паднялі на смех праз ядравую зброю! Сатырычнае шоу


Планы Аляксандра Рыгорыча пайшлі прахам. «Хай так TV» пачуў ягоны боль і расчараванне праз экзальтаваныя крыкі прапагандыстаў, якія ўжо плавяць Варшаву і топяць Вільню. Распавядзем пра ўсё па парадку.

Міхась Зуй, Кацярына Ваданосава і Дзяніс Дудзінскі разбіраліся ў падзеях, якія робяць Беларусь падобнаю да варʼятні.

У новым выданні сатырычнага шоу:

  • Расейскія вайскоўцы паскардзіліся на ўмовы ў Беларусі
  • Вонкавае кіраванне перакрэсліла планы Лукашэнкі
  • Украіна атрымала збеднены ўран, а я – узбагачаны!
  • Грыгорый Азаронак і ўзыходжанне чумнога грыба
  • Гайдукевіч атрымаў два па геаграфіі за пагрозы польскай эліце
  • Бог ёсць! Лукашэнка развязаў спрэчку паміж атэістамі і вернікамі
  • Якую байку нагадваюць дачыненні Зімбабвэ і РБ
  • Сталіца разлічвае на зімбабвійскія інвестыцыі
  • Польская паліцыя затрымала прапагандыстаў
  • Пракуроры! Пракуроры паўсюль!
  • Дэфіле ў міліцэйскай форме – навінка на конкурсе прыгажосці «Міс Менск»
  • Генпракурор: Генацыд беларускага народу – мая тэма
  • Што вы нарабілі! – цырульніца давяла чыноўніцу да істэрыкі
  • Мікалай Чаргінец засумаваў па амерыканскіх пісьменніках
  • «А народ сабе ціха косы вострыць»

Сатырычнае шоу «Хай так TV» глядзіце кожную суботу на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.

Хочаш ведаць, чым жыве «Хай так TV»? Далучайся да нашых сацсетак у TelegramFacebookInstagramVK і Twitter.

Калаж з фота: president.gov.by; Wikimedia Commons