Ваяр з палка Каліноўскага назваў моцныя бакі ЗСУ і арміі РФ


Беларускія добраахвотнікі паказалі сябе ў баях за Мікалаеў, Севераданецк, Лісічанск, Запарожжа і Бахмут. Чаго яны навучыліся за два гады вайны? Якія моцныя бакі маюць ЗСУ і армія РФ? Якія тры фактары дазволяць Украіне перамагчы?

Герой гэтага выдання – Марк, кіраўнік узводу тэхнічнага забеспячэння ў палку Каліноўскага. Што ён называе самай страшнай зброяй расейцаў? Што дазваляе ўкраінскаму войску калі не стрымаць, то моцна запаволіць расейскі наступ?

Ваяры
Украінцы робяць круглыя вочы: «Ты сюды прыехаў ваяваць за нас з Беларусі?!»
2023.12.18 20:46

Марк прызнаўся, што беларускія добраахвотнікі памятаюць пра палітвязняў і разумеюць, што рэжым Лукашэнкі ператварыў Беларусь у вялікі канцлагер.

«Вельмі важна, каб вы разумелі, – звяртаецца Марк да суграмадзянаў у Беларусі, – кожны дзень мы робім усё магчымае, каб наблізіць завяршэнне гэтай вайны і вызваліць вас. Асобна я хачу звярнуцца да нашых палітвязняў: сябры, шчыра хочацца прыспешыць той дзень, калі вы ўсе будзеце на свабодзе».

Падрабязней – у нашай праграме.

Праграму «Ваяры» глядзіце кожную нядзелю на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва – «Sirius4»), онлайн, у закладцы «Праграмы» на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Dmitry Terekhov / Wikimedia Commons