Любая ўлада трымаецца не толькі на вертыкалі і сілавіках, а яшчэ і на жаданні людзей падпарадкоўвацца. Чаму свае подпісы пад лістом супраць санкцыяў паставілі нават тыя, хто не падтрымлівае рэжым? Разважаюць вядоўца «Размовы» Віталь Цыганкоў і госць студыі старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук.
Страйк – метад пратэсту, які разбурае не толькі эканоміку, ён вельмі моцна паўплывае на мараль прадстаўнікоў рэжыму.
«Праблема для ўладаў палягае ў тым, што калі выходзяць такія знакавыя прадпрыемствы, як МТЗ і МАЗ на страйк, то гэта відавочна, як снарад, які ўзрывае крэпасці ўладаў. Гэта мае вялізарны псіхалагічны, палітычны эфект і вынік», – выказаўся Аляксандр Ярашук.
Ці асэнсоўваюць працоўныя сваю моц і ці чакаюць яны вясны і новага страйку? Пра гэта ў «Размовы» Віталя Цыганкова са старшынём Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандрам Ярашуком.
Спецыяльна для тых, каму зручней слухаць, а не глядзець, «Размова» запусціла падкасты. Калі вы займаецеся хатнімі справамі, кіруеце аўтамабілем або проста не жадаеце сачыць за мільгаценнем кадраў, – гэта для вас:
Праграма «Размова» выходзіць на «Белсаце» з панядзелка да чацвярга а 21:20. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.
А таксама падпісвайцеся на «Размову» ў Facebook, ВКонтакте, «Одноклассниках», Twitter, Instagram і Telegram.
Калаж з фота: nn.by, belsat.eu