Лукашысты не шкадуюць ані жывых, ані памерлых


Рэжым наўмысна помсціць людзям нават у самыя цяжкія моманты жыцця. Шмат беларусаў пасля 2020 году не маюць магчымасці развітацца са сваімі блізкімі. Як гэта перажыць?

Актор Аляксандр Ждановіч (вядомы нам як Маляваныч) 8 год таму страціў жонку – але ці адпусціў яе? Пра гэта ў новым выданні «Трэба пагаварыць» размаўляюць з героем журналістка Марыя Грыц і псіхалагіня Наталля Скібская. Якое можа быць выйсце з самай складанай жыццёвай сітуацыі – стратай блізкага чалавека.

Глядзіце праграму «Трэба пагаварыць» па серадах на YT-канале «Белсат Life», а таксама ў дадатку для тэлевізараў «Belsat Smart» і смартфонаў на Android і iOS . Далучайцеся да Telegram-каналу праграмы.