У Падляскім ваяводстве Польшчы асвяцілі помнік святой пакутніцы Марыі Петручук


На праваслаўных могілках у Маляшах у Падляскім ваяводстве Польшчы ўрачыста асвяцілі помнік святой пакутніцы Падляскае зямлі Марыі Петручук.

Дваццацігадовая Марыя загінула ў 1946 годзе ад рук жаўнераў атраду Нацыянальнага вайсковага задзіночання, якім камандаваў Рамуальд Райс на мянушку Буры. У 2018-м грамадская ініцыятыва «Наша памяць» знайшла рэшткі зруйнаванай і забытай магілы Марыі. Новы помнік узводзіўся пяць гадоў.

У 2020-м Сабор епіскапаў Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы абвясціў усе 80 ахвяраў злачынства атраду Бурага ў вёсках Заляшаны, Волька-Выганоўская, Старыя Пухалы, Зані, Шпакі і Канцавізна святымі ды залучыў іх у лік пакутнікаў Падляскае зямлі.

Глядзіце рэпартаж з цыклу «Лета ў «Аб’ектыве», каб даведацца больш.

Фота вокладкі: Скрыншот «Белсат»