Пра бойкі, наркотыкі і закаханасць у Маргарыту Ляўчук – на паліграфе былы каліновец Лахвіч


У праграме «Шчыра кажучы» праз дэтэктар хлусні прайшоў Аляксандр Наўковіч, былы добраахвотнік палка Каліноўскага з пазыўным Лахвіч.

Ці бачыў Наўковіч на свае вочы фізічныя і маральныя здзекі з добраахвотнікаў, а таксама – ці выкарыстоўвалі супраць яго фізічную сілу?

«Было непаразуменне двух байцоў. […] Чалавек быў у шпіталі, да яго трэба было ехаць. І яны проста сутыкнуліся ў калідоры – і было непаразуменне. Адзін спяшаецца, і ён мусіць там быць, ён як камандзір адказны за гэта. А чалавек памёр. Не выцягнулі. Вось. І на гэтых эмоцыях гэтае непаразуменне проста перайшло ў бойку. Вось і ўсё. Але гэта было хутка».

Іншы выпадак, прагадвае Лахвіч, быў звязаны з тым, што адзін з байцоў падчас выканання баявой задачы паставіў пад пагрозу ўсё аддзяленне – сорак асобаў. Спрачацца, рабіць заўвагі не мела сэнсу, бо былі ўжо пад абстрэлам.

Таксама ў праграме «Шчыра кажучы»:

  • Ці закаханы Лахвіч у Маргарыту Ляўчук?
  • Ці атрымліваў ён задавальненне ад ліквідацыі ворага?
  • Ці бачыў каліновец дарагія аўтамабілі ў кіраўніцтва палка?

belsat.eu