Чаму Новы год адзначаецца 1 студзеня?


Чаму Новы год адзначаецца менавіта 1 студзеня? Хто гэта прыдумаў? Як так склалася? І калі нашыя продкі святкавалі Новы год раней?

У старажытнасці Новы год пачынаўся або вясною, або ўвосень, што было звязана з ураджаем. Прычым сакавіцкі «новы год» (1 сакавіка) святкавалі часцей, і гэтак працягнулі рабіць з прыходам да нас хрысціянства паводле візантыйскага ўзору ў Х стагоддзі. У візантыйцаў было сваё летазлічэнне – «ад пачатку свету». І згодна з ім, сённяшні 2023 год – гэта (вядома, пасля 1 сакавіка) 7531 год. Пры гэтым напрыканцы снежня нашыя продкі святкавалі нешта падобнае да Калядаў.

«Лічылася, што ў самую доўгую ноч адкрываецца партал у іншы свет, адкуль лезуць розныя нячысцікі ў наш свет і розныя тагасветныя сілы», – распавядае Цімох Акудовіч, вядоўца праграмы «Вусы Скарыны».

У Старажытным Рыме быў іншы каляндар, які атрымаў імя ад Гая Юлія Цэзара і быў уведзены ў 45 г. да н. э. Згодна з ім, год пачынаўся 1 студзеня, а само слова «каляндар» з лацінскай мовы перакладаецца як «пазыковая кніжка». У Заходняй Еўропе пасля распаўсюджвання хрысціянства ва ўжытку быў юліянскі каляндар, толькі кропкай яго адліку стала нараджэнне Хрыста.

Калі гэты каляндар распаўсюдзіўся на тэрыторыі Беларусі? Прычым тут Стэфан Баторы? Што такое «грыгарыянскі каляндар», і чым Расея ў гэтым плане адрознівалася ад Еўропы, у тым ліку ад нас? І як сталася, што беларусы жылі адразу паводле двух календароў? Адказы пачуеце ў новым святочным выданні праграмы «Вусы Скарыны».

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.