Былая акторка Купалаўскага адкрыла свой тэатр


Працяг гісторыі акторскай сям’і Ганны Хітрык і Сяргея Рудэні, якія 5 гадоў таму эмігравалі ў Ізраіль, у праграме «Беларускі свет».

Наважыцца на эміграцыю былым акторам Купалаўскага давялося дзеля сына Сцяпана, які мае аўтызм. Ганна і Сяргей стварылі спачатку дзіцячую студыю, а потым – і свой тэатр кніг «Дом чорнай савы». Гастралявалі са спектаклямі па гарадах Ізраілю, а цяпер адчынілі дзверы ўласнай тэатральнай сядзібы ў горадзе Раанана.

«Мы рабілі рамонт. Кожныя тры хвіліны прыходзілі людзі: жанчыны, мужчыны, хлопцы, дзяўчаты і пыталіся: а што вы тут робіце? Мы казалі: тэатр. Усе жадалі поспеху».

Таксама ў праграме «Беларускі свет»:

  • Актывіст з Бярозы гатуе гарбату ў Варшаве
  • Чым жыве беларуская дыяспара ў Нідэрландах?

Праграму «Беларускі свет» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайну архіве на нашай старонцы або на YouTube.

Belsat.eu