Беларусь стане часткай Еўразвязу?


У 2020 годзе Крэмль падтрымаў выбарчы фарс, каб правесці глыбокую інтэграцыю, таму Святлана Ціханоўская не мае ніякай легітымнасці – лічыць Сіўчык. Дзякуючы 2020 году Беларусь стане часткай Еўразвязу – лічыць Лябедзька.

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Двубой» з Віталём Цыганковым:

  • Што думаюць пра дзейнасць Ціханоўскай Валер Карбалевіч, Наталля Радзіна, Франак Вячорка?
  • Чаму Вячаслаў Сіўчык лічыць, што крытыку Ціханоўскай не дапускаюць у эфіры незалежных медыяў?
  • Што за пяць складнікаў аб’яднання беларускіх дэмакратычных сілаў назваў Анатоль Лябедзька?
  • Што трэба было рабіць у 2020 годзе і што сёння для Беларусі робіць Святлана Ціханоўская? І пры чым тут Зянон Пазняк, Валер Цапкала, Сямён Шарэцкі, Дзмітрый Балкунец?
  • Чаму палітыку павінны рабіць прафесіяналы?

Адказы шукайце ў новым выданні праграмы «Двубой»

Госці праграмы:

Вячаслаў Сіўчык, лідар руху салідарнасці «Разам»

Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай у справе канстытуцыйнай рэформы і міжпарламенцкай супрацы

Праграму «Двубой» глядзіце на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, на YouTube-канале «Белсат News» або ў закладцы «Праграмы» на нашай старонцы.