Канстытуцыя 3 мая 1791 года. Як нашыя абдурылі Кацярыну ІІ і Расею


3 мая 1791 года была прынятая Канстытуцыя Рэчы Паспалітай, якая стала першай у Еўропе і другой у свеце. Але як так выйшла, калі шматлікія паслы сойму фінансаваліся Расеяй і Прусіяй, а кароль увогуле быў каханкам Кацярыны ІІ? І што агульнага паміж Канстытуцыяй 1791 года і Канстытуцыяй Беларусі 1994 года?

Рэч Паспалітая ў сярэдзіне XVIII стагоддзя апынулася пад кантролем Расейскай імперыі, якая ў 1772 годзе разам з Прусіяй і Аўстрыяй ажыццявіла першы яе падзел. Шляхі выйсця для краіны шляхта шукала пры дапамозе сойму, але праца яго зрывалася пасламі, якіх падкупілі замежныя дзяржавы і якія ўжывалі права «liberum veto».

У 1788 годзе ў Рэчы Паспалітай з’явіўся шанец на змены, калі Расея распачала чарговую вайну з Турэччынай. У выніку, замест прыняцця рашэння аб адпраўцы войскаў Рэчы Паспалітай у дапамогу расейскім войскам Кацярыны ІІ, дэпутаты Вялікага сойму распачалі рэформы і абвесцілі Канстытуцыю.

Як удалося гэта зрабіць? Што прадугледжвала Канстытуцыя 3 мая, і чаму ад яе насамрэч Вялікае Княства Літоўскае толькі выйграла? І чаму ўрэшце акурат Канстытуцыя спрычынілася да знікнення Рэчы Паспалітай з мапы Еўропы, стаўшы пуцяводнай зоркай для будучых пакаленняў?

Глядзіце ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны» з Цімохам Акудовічам (і коцікамі).

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.

Калаж з фота: Белсат; Wikimedia Commos