Расея – тая краіна, куды беларус можа пераехаць без візы і хутка ўладкавацца на працу. Рэпрэсіі з боку ўладаў паспрыялі буйной хвалі эміграцыі з Беларусі менавіта ў гэтую краіну. Хто дапамагае беларусам, якія збеглі ад рэжыму, знайсці працу ў Маскве, даведаемся ў праграме «Беларускі свет».
Гэта горад для працы і добрая пляцоўка для будучага жыцця – перакананы Сяргей Фураеў, які жыве і працуе інжынерам у Маскве 12 гадоў. Але калі беларус прыязджае ў Расею, то можа заставацца ў краіне толькі 3 месяцы. Каб застацца на больш працяглы перыяд і пачаць працаваць, яму патрэбная рэгістрацыя.
«Беларусы на роўні з расейцамі ўладкоўваюцца на працу. Для іншых замежнікаў патрэбны дазвол на працу, для беларусаў – не. Прымаюцца і беларускія дыпломы, і беларускія дакументы», – расказвае Ніна, якая жыве ў Маскве год.
Ніна кажа, што ў Маскве заўсёды жыло шмат беларусаў, але яны не камунікавалі паміж сабой. Усё змянілася пасля 9 жніўня, калі ў Беларусі не згадзіліся з фальшаваннем выбараў і пачаліся пратэсты.
«Мы зразумелі, што патрэбная дапамога ў пошуку працы. І прадстаўнікі дыяспары стварылі тэлеграм-канал, дзе размяшчаюцца абвесткі аб вакансіях працы. Я цяпер не жыву ў Беларусі і не магу ўдзельнічаць у тым, што адбываецца ў маёй краіне. Не магу стаяць поруч са сваімі людзьмі, я захацела са свайго боку неяк дапамагчы», – дадае валанцёрка Ніна.
Таксама ў праграме «Беларускі свет»:
Праграма «Беларускі свет» выходзіць на «Белсаце» ў аўторкі а 19:05. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і ў архіве на нашай старонцы.