Адкуль Новы год і як Святы Мікалай стаўся Санта-Клаусам і Дзедам Марозам


Розныя народы мелі сваіх зімовых герояў: Зюзя, Еўлупукі, Бацька Раство… Але чаму галоўная постаць Новага года – Санта Клаўс і Дзед Мароз – зменены Мікалай Цудатворац? Як так сталася, пры чым тут «Кока-Кола» і Сталін?

У гэты святочны дзень вядоўца праграмы «Вусы Скарыны» Цімох Акудовіч надумаў апавесці, што хаваюць пра свята Новы год, і патлумачыць, як глыбока рэлігійная постаць святога Мікалая Цудатворца пераўтварылася ў Санта-Клауса і Дзеда Мароза, які ў СССР стаўся антысантам. Калі вы хочаце разабрацца ў гэтай заблытанай тэме, то новае выданне «Вусаў Скарыны» дакладна вам дапаможа.

Вусы Скарыны
Чаму Новы год адзначаецца 1 студзеня?
2023.01.02 18:00

Праграму «Вусы Скарыны» глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн, у архіве на нашай старонцы або на канале YouTube.