Пʼяны скандал скончыўся трагедыяй.
Інцыдэнт здарыўся 13 лістапада каля 22:15 у Лунінцы, што на Берасцейшчыне. Мясцовая жыхарка звярнулася ў міліцыю, распавёўшы, што яе пʼяны муж скандаліць і пагражае ёй сякераю. На месца здарэння прыехалі міліцыянты. У гэты час мужчына закрыўся ў падʼездзе ў самаробнай кладоўцы – там ён захоўваў гаручыя матэрыялы. Імі буян абліў падлогу і дзверы, а пасля падпаліў.
Праваахоўнікі спрабавалі адкрыць кладоўку, але адбыўся выбух. Падпальшчыка выкінула ў вакно з восьмага паверху, ён упаў на падстрэшак дому і ад атрыманых траўмаў загінуў на месцы. Участковы міліцыянт атрымаў апёкі твару і рук, цяпер ён знаходзіцца ў шпіталі.
Чытайце таксама >>> Пад Менскам затрымалі п’янага бяспраўніка з 4,5 праміле алкаголю ў крыві
Пажар гасілі супрацоўнікі МНС. Жыхароў дому не эвакуявалі.
НМ, belsat.eu, паводле БелТА
Фота media-polesye.by