Залева ў Грузіі: загінулі людзі, драпежнікі ўцяклі з заапарку


Грузінскія медыі паведамляюць, што праз моцную залеву ўначы з суботы на нядзелю ў Тбілісі загінулі не менш за 8 асобаў. У цэнтры сталіцы Грузіі падтопленыя дзясяткі будынкаў, у некаторых месцах затапіла скляпенні ды першыя паверхі дамоў.

Моцны лівень абрынуўся на Тбілісі ўночы ды заліваў горад цягам некалькіх гадзінаў. У затопленых дамах і праз апоўзні загінулі 8 асобаў, яшчэ тры лічацца зніклымі.

Праз залеву павысіўся ўзровень вады ў рацэ і часткова затопленая тэрыторыя Тбліскага заапарку. Адтуль уцяклі 6 львоў, 6 тыграў, сем мядзведзяў і дзясятак ваўкоў. Ратаўнікі разам з ветэрынарамі намагаюцца знайсці драпежнікаў.

МЛ, belsat.eu

Фота szona.org

Стужка навінаў