Закладнікі Расеі: што агульнага ў справах Саўчанкі, Сянцова і Кохвэра?


Вырак украінскаму рэжысёру Алегу Сянцову, якога расейскія спецслужбы вінавацяць у тэрарызме, суд у Растове-на-Доне абвесціць 25 жніўня. Лётчыцу Надзею Саўчанку, якую расейскія спецслужбы вывезлі Данбасу, таксама чакае лава падсудных. У адрозненні ад Сянцова і Саўчанкі, куды больш вызначаным апынуўся лёс іншага замежніка – эстонскага паліцыянта Эстана Кохвэра. Масква абвінаваціла яго ў шпіянажы і асудзіла на 15 гадоў турмы.

Ці можна казаць пра тэндэнцыю, калі грамадзяне іншых дзяржаваў паводле сумнеўных абвінавачванняў трапляюць у расейскія турмы? На гэтую тэму маскоўскі карэспандэнт «Белсату» Мумін Шакіраў размаўляе з працаўніком праваабарончага цэнтру «Мемарыял» Аляксандрам Чаркасавым.

Праваабаронца зазначае, што ў справе Саўчанкі практычна няма інфармацыі пра тое, як лётчыцу затрымлівалі на тэрыторыі Украіны і перапраўлялі ў Расею. Справа ж Сянцова базуецца на паказаннях, атрыманых праз катаванні.

«Са справаю Эстана Кохвэра сітуацыя іншая. Праблема ў тым, што мы не ведаем усіх абставінаў і матэрыялаў справы. Адпаведна, не можам выносіць узважаную і грунтоўную ацэнку. Эстана Кохвэра судзілі ў зачыненым рэжыме і асудзілі на 15 гадоў. Сцявряджаецца, што яго выкралі з тэрыторыі Эстоніі. Мы можам правесці некаторую паралель са справаю Саўчанкі, можам сказаць, што вырак, мякка кажучы, неабгрунтаваны, калі казаць пра пасыл для грамадства. Улада так і не раскрыла, што такога страшнага зрабіў Кохвэр», – зазначае суразмоўца ды падкрэслівае, што колькасць выракаў паводле артыкулу аб шпіянажы ў Расеі «расце лавінападобна».

Глядзіце больш – у відэаматэрыяле.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў