Вікторыя Азаранка знялася з чэмпіянату ў Люксембурзе


Беларуска паведаміла пра гэта арганізатарам за тры дні да старту.

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка не возьме ўдзел у Адкрытым чэмпіянаце Люксембурга (BGL BNP PARIBAS LUXEMBOURG OPEN), што пройдзе з 16 па 21 кастрычніка.

«Прэсбол» падае, што нашая суайчынніца апавясціла аб сваім рашэнні арганізатараў, спаслаўшыся на «асабістыя абставіны».

Прызавы фонд турніру складае $ 226 750.

ДД

Глядзі таксама
Каментары