Супрацоўнікі Маскоўскага ўпраўлення Следчага камітэту запісалі кліп у падтрыманне расейскай зборнай.
Песню выканаў Дзмітрый Дунаеў, артыст, выступы якога любяць заказваць на карпаратывах ведамства.
Сёння Расея згуляе з Саудаўскай Аравіяй. Матч адкрыцця пачнецца а 18:00. Паводле інфармацыі Паўла Севярынца, турнір збіраюцца глядзець і ў сумна вядомым «рэстаране на костках» у Курапатах. Актывіст заклікае ўсіх неабыякавых прыяжджаць да ўстановы, каб перадухіліць правакацыі.
ДР belsat.eu