Сёння днём на даручэнне Аляксандра Лукашэнкі верталёт Мі-26 авіяцыі МНС накіраваўся ў Грузію, каб дапамагаць тушыць буйны лясны пажар.
Агонь ужо блізка з населенымі пунктамі і пагражае жылым дамам, гарыць лес у Баржомскай цясніне. Грузінскі бок звярнуўся па дапамогу да іншых краінаў, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.
Экіпаж здзейсніць дазапраўку ў Растове-на-Доне, на борце 10 ратавальнікаў, якія ўжо маюць досвед тушэння буйных пажараў.
Пажар побач з Баржомі
Глядзіце таксама:
НМ, belsat.eu