Варвары каля Крамлёўскай брамы


Пуцін мусіць баяцца не пятай калонны, а свайго найбліжэйшага хаўрусніка Рамзана Кадырава, піша ў сваім фельетоне Максім Чыгунка.

Як вядома, Масква – гэта трэці Рым. І як Рым скончыць. Разбурэнні зробяць «варвары» – народы, якія Масква цягам шматлікіх гадоў спрабавала падпарадкаваць, і якія ў выніку самі яе перамогуць. Калі ў забойстве Нямцова сапраўды ёсць чачэнскі след, гэта значыць, што «варвары» спакойна гуляюць пад сценамі Крамля і як у старажытным Рыме, апянелыя ад сваёй сілы, могуць скінуць з трону цара трэцяга Рыму.

Тое, як праводзіцца следства ў справе забойства Нямцова, паказвае, што Крэмль спрабуе адцягнуць віну прэзідэнта Рамзана Кадырава. Аднак не для таго, каб яго апраўдаць, а каб схаваць яго растучую сілу.

Больш чытайце ў рубрыцы аўтарскія праекты ў фельетоне Максіма Чыгункі.

Стужка навінаў