Пра затрыманне 8 тэрарыстаў сёлета старшыня КДБ распавёў падчас сустрэчы з журналістамі пасля выступу ў парламенце.
Паводле яго, летась затрымалі 17 асобаў, у 2015-ым годзе – 21.
«Гэта асобы, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай і экстрэмісцкай дзейнасці, знаходзіліся ў міжнародным вышуку. Якія былі ў Сірыі. Адзін прыехаў з Нямеччыны. Сёлета быў сумесна з органамі МУС затрыманы адзін, які меў выбуховае прыстасаванне, рыхтаваўся да тэрарыстычнага акту ў Еўропе».
ДР belsat.eu