Рэпер Кендрык Ламар атрымаў Пулітцэраўскую прэмію ў галіне музыкі за свой альбом «DAMN».
Пра гэта паведамляе «CNN». Тэлеканал адзначыў, што звычайна прэстыжную ўзнагароду ўручаюць за класічныя альбо джазавыя музычныя працы.
«DAMN» – чацвёрты студыйны альбом Ламара, выпушчаны ў леташнім красавіку. Выканаўца з’яўляецца ўладальнікам некалькіх прэміяў «Грэмі», на леташняй цырымоніі «BET Hip-Hop Awards» ён перамог у чатырох намінацыях («Альбом году», «Хіп-хоп кліп году», «Выступ году» і «Лірык году»).
Прэмію ў журналістыцы атрымалі выданні «The New York Times» і «The New Yorker» за матэрыялы, прысвечаныя расследаванням сексуальных дамагальніцтваў з боку прадусара Харві Вайнштейна.
Пулітцэраўская прэмія за дасягненні ў газетнай і інтэрнэт-журналістыцы, літаратуры і музычнай кампазіцыі ў ЗША была створаная ў 1917 годзе амерыканскіх выдаўцом Джозэфам Пулітцэрам.
НМ, belsat.eu