Наста Дашкевіч выклала ў Facebook спіс прозвішчаў людзей, якіх, паводле ейнай інфармацыі, затрымалі 21 сакавіка.
«Гэта ўсе сябры аднога патрыятычнага клубу. Кіраўнік клубу – Мікалай Міхалькоў. Клуб звычайны, спартова-патрыятычны. Легальны. На базе школы. Знаходзіцца клуб у Бабруйску», – напісала яна.
Артыкул 293 ч.3 ККРБ – навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў масавых беспарадках, якiя суправаджаюцца ўчыненнем дзеянняў, прадугледжаных часткай першай гэтага артыкула, а таксама фiнансаванне цi iншае матэрыяльнае забеспячэнне такой дзейнасці. Прадугледжанае пакаранне – арышт на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленнем волі на тэрмін да трох гадоў.
Больш па тэме>>>
21 сакавіка пасля заявы Лукашэнкі пра «лагеры баевікоў» былі затрыманыя Алесь Яўдаха, Міраслаў Лазоўскі і Андрэй Дундукоў. У КДБ пакуль не раскрываюць падрабязнасці начных арыштаў. Бацька Алеся Яўдахі паведаміў, што ягоны сын знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Меркавана, туды адвезлі і іншых затрыманых.
Пазней з’явілася інфармацыя, што затрыманных было больш. Між іншым, удзельнікі бабруйскага спартовага клубу «Патрыёт». Цяпер гэтыя звесткі правяраюцца.
ДР belsat.eu
Фота komkur.info