Следчы камітэт палічыў экстрэмізмам прыпеўкі, якія 42-гадовая Наталля Кавалёва размяшчала ў сацсетках.
Паводле следства, у красавіку Кавалёва апублікавала ў інтэрнэце выказванні пра судзейскую супольнасць, «якія выказваюць зневажальныя характарыстыкі, адмоўныя эмацыйныя ацэнкі».
Кавалёва жыла ў Саратаве, цяпер яна знаходзіцца ў Маскве. Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па супрацьдзеянні экстрэмізму расейскага МУС правялі ператрусы і канфіскавалі апаратуру ў ейнай кватэры.
«Маці і сын у шоку. Я ўвогуле палітыкай ніколі не займалася, і мая сям’я таксама гэтым не цікавіцца», – заявіла жанчына журналістам.
Жанчына сцвярджае, што стала ахвярай банкаўскага махлярства і не змагла праз суд дамагчыся звароту належачых ёй 400 тысяч рублёў. Пасля гэтага Кавалёва вырашыла запісаць частушкі, якія яна расцэньвае як «зварот да кампетэнтных органаў, паведамленне пра карупцыю і злачынствах суддзяў».
ДР belsat.eu