За заклікі да выхаду Калінінградскай вобласці са складу Расеі, размешчаныя ў адной з груп сацыяльнай сеткі «УКантакце», распачатая крымінальная справа, паведамляе прэс-служба рэгіянальнай пракуратуры.
«Высветлена, што карыстальнікам сацыяльнай сеткі «УКантакце» ў адной з рэгіянальных груп размешчаны тэкст, які змяшчае заклікі да ажыццяўлення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці Расейскай Федэрацыі (выхаду Калінінградскай вобласці са складу Расеі), – гаворыцца ў паведамленні.
Узбуджаная крымінальная справа паводле артыкулу за »публічныя заклікі да здзяйснення дзеянняў, накіраваных на парушэнне тэрытарыяльнай цэласнасці РФ, учыненых з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт«. Максімальнае пакаранне паводле артыкулу – 5 гадоў пазбаўлення волі, дадалі ў пракуратуры.
Доступ да матэрыялу заблакавала Федэральная служба па наглядзе ў сферы сувязі, інфармацыйных тэхналогіяў і масавых камунікацыяў (Раскамнагляд).
МЯ, паводле korrespondent.net