У польскім архіве знайшлі новыя здымкі дзяцей, у гонар якіх назвалі «Чырвоны касцёл»

photo

Гісторык і экскурсавод Павел Дзюсекаў апублікаваў знойдзеныя фотаздымкі ў суполцы «Вандроўкі ў мінулае. Free Walking Tours».

Павел Дзюсекаў адсканаваў з дазволу парафіі Свв. Сымона і Алены фотаздымкі дзяцей, у гонар якіх намаганнямі іхнага бацькі Эдварда Вайніловіча быў пабудаваны Чырвоны касцёл у Менску.

Сымон Вайніловіч
Алена Вайніловіч. У Вікіпедыі гэты фотаздымак (у горшай якасці) памылкова падпісаны «Сямён (Сымон) Вайніловіч – сын Эдварда Адамавіча Вайніловіча»

Фотаздымкі дзяцей Вайніловіча прывёз з Польшчы пробашч менскай парафіі кс. Уладзіслаў Завальнюк.

«У Быдгашчы, дзе жывуць далёкія родзічы і сваякі Вайніловіча, захоўваецца прысвечаны мецэнату Эдварду Вайніловічу вялікі архіў, які калісьці быў створаны і пашыраецца да сёння нашчадкамі славутага ўраджэнца Беларусі», – распавёў святар у каментары catholic.by.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары