У Менску невядомыя ў цывільным скралі кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху

video

Пра затрыманне Алеся Яўдахі ў Facebook паведаміла Вера Сцебурака. Паводле яе, невядомыя ў цывільным схапілі яго, паклалі на зямлю, запіхнулі ў аўта і звезлі ў невядомым накірунку.

Адбылося гэта пасля цырымоніі ўручэння літаратурнай прэміі «Дэбют», на якой прысутнічаў Яўдаха.

У 2012-ым годзе Алеся Яўдаху прызналі вінаватым у незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці і прысудзілі год «хатняй хіміі» ды 57 мільёнаў штрафу.

ДР belsat.eu 

Глядзі таксама
Каментары