Грамадскія актывісты выйшлі на вуліцу з плакатамі, каб падтрымаць Надзею Саўчанку.
Расейскі суд абвяшчае вырак Надзеі Саўчынцы. Грамадскія актывісты зладзілі насупраць расейскай амбасады ў Менску пікет на падтрыманне ўкраінскай лётчыцы.
Міліцыянты пачалі складаць пратаколы на ўдзельнікаў пікету, паведамляе «Радыё Свабода». Таксама пікетоўцаў здымаюць на відэакамеру.
НМ, belsat.eu