У літоўскім урадзе правядуць скарачэнні, каб эканоміць да 1 млрд еўраў у год


Ва ўрадзе Літвы стане на 20 % менш працоўных месцаў.

«Чакаецца, што новая структура канцылярыі ўступіць у сілу з 18 ліпеня 2017 года. Колькасць пасадаў будзе скарачацца з 210 да 170, то бок скароціцца амаль на 20 %», – паведаміла 27 лютага прэс-служба ўраду Літвы.

Пасля падлікаў высветлілася, што скарачэнні дазволяць штомесяц эканоміць каля 65 тыс. еўраў з фонду заробкаў і 12 тыс. еўраў на ўтрыманне працоўных месцаў (працоўнае абсталяванне, кампʼютары, электраэнергія, ацяпленне ды інш.). За год рэформа дазволіць эканоміць каля 924 тыс. еўраў.

Пры звальненні супрацоўнікаў урад будзе выплачваць выхадную дапамогу.

Як паведаміла прэс-служба ўраду, цяпер дзейнасць урадавай канцылярыі неэфектыўная: функцыі часта дублююцца, арыентуюцца на працэс, а не на вынік, таму зніжаецца якасць паслугаў, няма зменаў у сістэме ўпраўлення, не хапае наватарства.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле BNS

Стужка навінаў